19 красавiка 2024, Пятніца, 3:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тыя, хто не хацеў вучыць украінскую ва Украіне, вучаць башкірскую ў Расеі

116

Жыхары Данецка і Луганску ўжо вучаць у Расеі мовы нацыянальных меншасцяў.

Многія жыхары Данбаса скардзіліся, што ім цяжка вучыць і разумець украінскую мову. У Данецку і Луганску праходзілі нават акцыі супраць «украінізацыі». Пасля пачатку баявых дзеянняў на ўсходзе Украіны некаторыя жыхары Данецка і Луганску падаліся на ўцёкі. Расея іх прыняла і рассяліла ў розных аўтаномных рэспубліках, піша InfoResist.

Цяпер тыя, хто не хацеў вучыць украінскую, а так жа іх дзеці, вучаць бурацкую, адыгейскую, башкірскую і іншыя мовы шматнацыянальнай Расеі. Так належыць па закону.

«Гэта фатаграфіі чытанкі. Для першакласнікаў. Ну і для дзяцей луганскіх эмігрантаў, якія першага верасня пашлі ў школу. Фота зроблена адной з уцякачак з Краснадона. Не, ну ўсё тут зразумела... амаль... Тхыбзэ!»- піша выданне і цікавіцца, ці будуць уцекачы пратэставаць супраць вывучэння моў нацменшасцяў у Расеі.

Напісаць каментар 116

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках