19 красавiка 2024, Пятніца, 8:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пажар у дзіцячым доме ў Ваўкавыску: эвакуяваныя 50 дзяцей

Пажар у дзіцячым доме ў Ваўкавыску: эвакуяваныя 50 дзяцей

Уночы ў суботу, 13 верасня, гарэў дзіцячы дом у Ваўкавыску.

Ратавальнікі эвакуявалі 51 дзіця ва ўзросце ад 3 да 17 гадоў, піша «Вечерний Гродно».

Як растлумачылі ў прэс-службе АУМЧС Гарадзенскай вобласці, агонь загарэўся на першым паверсе ў спачывальні. Супрацоўнікі дзіцячага дома адразу патэлефанавалі ратавальнікам і эвакуявалі 51 выхаванца. Самаму малодшаму з іх было тры гады, старэйшаму - 17.

Агонь атрымалася хутка патушыць. Пажар пашкодзіў ложак, закапціў сцены і столь у спачывальні. Як мяркуецца, прычынай узгарання спецыялісты называюць кароткае замыканне зараднай прылады MP3-плэера.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках