29 сакавiка 2024, Пятніца, 2:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінабароны Украіны: Мы ведалі пра сітуацыю пад Ілавайскам

23
Мінабароны Украіны: Мы ведалі пра сітуацыю пад Ілавайскам

Асноўны ўдар расейскіх Узброеных Сіл пасля адкрытага ўварвання ва Украіну 25 жніўня прыйшоўся на кірунак Луганска, а не Ілавайскага або Марыупаля.

Пра гэта заявіў міністр абароны Украіны алерый Гелятэй, піша "Укрінфарм".

"Асноўны кірунак узброеных сіл РФ, іх асноўны ўдар быў сканцэнтраваны на горад Луганск. Пра гэта вы мала чулі, таму што не было людзей, якія ў інтэрнэт кідалі інфармацыю, тэлефанавалі праз тэлефон і сядзелі на ток-шоў", - заявіў Гелятеэй.

Паводле ягоных слоў, камандаванню АТА было вядома аб сітуацыі пад Ілавайскам, аднак яна была далёка не самай пагрозлівай.

"Людзі, якія знаходзіліся ў Луганску, трымаліся, калі мінамёты 240-мм калібра пад расейскай назвай "Цюльпан" разбівалі пяціпавярховыя будынкі, прабівалі перакрыцці і выбухалі ў склепе, дзе шанцаў выжыць не было. Але яны выжылі, утрымалі і спынілі Пуціна, спынілі танкавы наступ на Луганск", - адзначыў Гелятэй.

Таксама ён дадаў, што ў выніку гэтых баёў сярод вайскоўцаў былі загінулыя і параненыя, аднак "героі адмовіліся ад публічнасці".

Раней Гелятэй заявіў, што пад Ілавайскам загінулі прынамсі 107 украінскіх вайскоўцаў і больш за 300 - расейскіх.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках