25 красавiка 2024, Чацвер, 20:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Маскве збітая шэф-рэдактарка канала «Дождь»

38
У Маскве збітая шэф-рэдактарка канала «Дождь»

У цэнтры Масквы ў пятніцу, 12 верасня, быў учынены напад на шэф-прадусарку і вядоўцу канала «Дождь» Ксенію Батанаву.

Увечары двое невядомых падышлі да Ксеніі, калі яна набліжалася да свайго дома ў Мілюцінскім завулку, і нанеслі ёй больш за дзесяць удараў па твары, перадае «Дождь».

Калі журналістка страціла прытомнасць, нападнікі знялі з яе завушніцы і забралі мабільны тэлефон. Паводле ейных слоў, злачынцы пры гэтым нічога не казалі.

Пацярпелая знаходзіцца ў шпіталі, у яе страсенне мозгу і пералом тваравай косткі.

Ксенія з'яўляецца сябрай выбарчай камісіі з правам вызначальнага голасу на дзялянцы 64 (45-я выбарчая акруга, Мяшчанскі раён). Чатырнаццатага верасня, у дзень выбараў у Маскоўскую думу, яна мелася працаваць у камісіі.

У нядзелю яе ў шпіталі дапытаў следчы.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках