19 красавiка 2024, Пятніца, 6:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Маскоўскія школьнікі правялі флэш-моб у падтрымку Украіны

13
Маскоўскія школьнікі правялі флэш-моб у падтрымку Украіны

Дзеці прыйшлі ў школу з жоўта-блакітнай сімволікай.

У Маскве школьнікі апрануліся ў жоўта-блакітныя футболкі і размалявалі сабе рукі ў колеры нацыянальнага сцяга Украіны. Таксама яны надзелі бранзалеты, пярсцёнкі і іншыя жоўта-блакітныя ўпрыгожванні. Так дзеці вырашылі падтрымаць нашу краіну і выказаць пратэст супраць агрэсіі расейскіх уладаў у дачыненні да Украіны і вайсковых дзеянняў на Усходзе, якія падтрымлівае ўрад Расеі, піша segodnya.ua.

«Такі флэш-моб зладзілі 12 верасня дзеці нашага класа. На іх руках былі намаляваныя сэрцайкі з украінскім і расейскім сцягамі, былі словы Peace (мір) і Love (любоў). Ганаруся імі!!!»- напісала мама аднаго з дзяцей, Марына Шпара-Чарнышова.

Перадгісторыя гэтага флэш-мобу таксама цікавая: напярэдадні адзін з вучняў 7-га класа гэтай маскоўскай школы прыйшоў на ўрокі ў футболцы American eagle (амерыканскі арол), з адпаведным надпісам, і атрымаў за гэта наганяй.

«Школьнікаў ля ўваходу сустракала дырэктарка. Яна заўважыла футболку хлопчыка, і сказала, што гэта амерыканская прапаганда. Можа, дырэктар няўдала пажартавала, але хлопчык успрыняў яе словы даслоўна і палічыў сябе абражаным. Гэтую гісторыю ён распавёў сваім аднакласнікам. Дзеці пашапталіся, а на наступны дзень прыйшлі ў школу вось у такім выглядзе. Я пра гэта даведалася толькі постфактум. Але я магу дакладна сказаць, што я ганаруся дзецьмі нашага класа. Бо яны маюць сваю думку, і не баяцца яе адстойваць, - напісала яшчэ адна мама, Марыя Князева. - Я калі шчыра ў шоку, у добрым сэнсе гэтага слова. Бо ніхто не падказваў. Божа, няўжо ўсё ж такі Грамадзяне растуць, а не насельніцтва?!!!».

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках