29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З Ілавайска вывелі астатнюю групу ўкраінскіх байцоў (Відэа)

1

Байцоў, якія засталіся ў абложаным горадзе, удалося выратаваць.

Сёння з Ілавайска Данецкай вобласці, які быў у падвойным кальцы акружэння расейскіх вайскоўцаў, вывелі апошнюю групу ўкраінскіх байцоў, паведамляе ТСН.

Пра гэта паведаміў кіраўнік Мінабароны Украіны Валерый Гелетэй.

Міністр адзначыў, што апошніх сілавікоў удалося вывесці з населенага пункта дзякуючы ўведзенаму рэжыму радыёцішыні.

«У гэты панядзелак мы вывелі астатнюю групу нашых байцоў з горада Ілавайска», - заявіў Гелетэй.

Нагадаем, раней Гелетэй заяўляў, што ў «Ілавайскім катле» загінулі 107 украінскіх байцоў, а расейскіх вайскоўцаў - больш за трыста.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках