19 красавiка 2024, Пятніца, 6:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Філіп Брыдлаў: Расея пачынае «гібрыдную вайну» супраць Малдовы

18
Філіп Брыдлаў: Расея пачынае «гібрыдную вайну» супраць Малдовы

Камандуючы Аб'яднанымі сіламі NATO у Еўропе заявіў, што Расея пачынае выкарыстоўваць сцэнар «гібрыднай вайны» ў дачыненні да Малдовы.

Аб гэтым піша выданне The Daily Beast, паведамляе РБК.

«Зялёныя чалавечкі», мы ясна бачылі гэты сцэнар у Крыме, мы бачылі сцэнар, які разыгрываецца ва Усходняй Украіне. Мы пачынаем бачыць падобны сцэнар у Малдове і Прыднястроўі», - сказаў Брыдлаў падчас дыскусіі ў Паўночнаатлантычным Савеце.

Расея ў пачатку 2014 правяла вайсковыя вучэнні ў Прыднястроўі. Тады прэзідэнт Малдовы перасцярог Маскву супраць анэксіі Прыднястроя паводле крымскага сцэнару. Віцэ-прэм'ер Расеі Дзмітрый Рагозін летась заявіў, што больш цеснае супрацоўніцтва Малдовы з Еўропай можа назаўсёды прывесці да страты Кішынёвам кантролю ў Прыднястроўі і да падаражання энерганосьбітаў, што атрымліваюцца з Расеі.

Брыдлаў заявіў, што цяпер NATO мае агульнае разуменне таго, як Расея выкарыстоўвае тактыку гібрыднай вайны, і цяпер важна зразумець, як дапамагчы краінам Усходняй Еўропы вытрымаць першапачатковы націск, які вядзецца паводле такога сцэнару. Ён нагадаў, што NATO не можа ўвязвацца ва ўнутраныя канфлікты дзяржаў, альянс можа рэагаваць на відавочны напад вонкавага агрэсара.

«Гэта гібрыдная вайна, калі яна пачнецца, то гэта не пытанне NATO, - сказаў генерал. - Гэта ўнутраная праблема дзяржавы».

У сувязі з гэтым ён адзначыў, што дзяржавам-сябрам NATO неабходна пастанавіць, якімі павінны быць іх абавязкі ў сітуацыях, падобнай той, якая цяпер склалася на Украіне, дзе краіна, якая ўдзельнічае ў канфлікце, не ўваходзіць у альянс. «Цяпер у NATO няма палітыкі, разумення таго, што рабіць у тых краінах, якія знаходзяцца па-за межамі альянсу і Расейскай Федэрацыі», - сказаў Брыдлаў.

Пры гэтым ён заявіў, што Расея ў канчатковым рахунку павінна быць часткай развязвання гэтага пытання. «Я не думаю, што мы можам зрабіць у цэлым Еўропу свабоднай і мірнай без Расеі ў якасці партнёра», - мяркуе генерал.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках