25 красавiка 2024, Чацвер, 22:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ ствараюць камендатуры ў гарадах Данбаса

6
Войскі РФ ствараюць камендатуры ў гарадах Данбаса

У шэрагу населеных пунктаў на акупаванай тэрыторыі Данецкай і Луганскай вобласці адзначаецца стварэнне вайсковых камендатур войскаў РФ.

Пра гэта паведамляе кіраўнік украінскага Цэнтра вайскова-палітычных даследаванняў Дзмітрый Тымчук на сваёй старонцы ў сацсетцы «Фэйсбук».

«У населеных пунктах Равенькі і Свярдлоўск прадстаўнікі камендатур разам з атрадамі мясцовых тэрарыстаў займаюцца пошукам і затрыманнем «дэзерціраў» з адпраўкай іх на «перадавую», а таксама спыненнем спробаў марадзёрства. Адзначаны выпадкі расстрэлаў за марадзёрства», - піша ён.

Нагадаем, пад кантролем акупацыйных войскаў РФ і баевікоў знаходзіцца поўдзень Луганскай і ўсход Данецкай вобласці, а таксама некалькі сотняў кіламетраў мяжы Украіны з Растоўскай вобласцю.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках