25 красавiка 2024, Чацвер, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаіл Капаловец: «сепаратыстаў ужо нікога няма. Ракеты ляцяць з боку Расеі»

1
Міхаіл Капаловец: «сепаратыстаў ужо нікога няма. Ракеты ляцяць з боку Расеі»

Экс-паўабаронца «Белшыны» Міхаіл Капаловец распавёў пра свае ўражанні ад наведвання вайсковага палігона.

«Тое, што мы ехалі падурэць, пастраляць - гэта адна справа. Зразумела, што ў такой сітуацыі падрыхтоўка патрэбна ўсім. Але калі бачыш гэтых людзей - ажно мурашы па скуры. Мы пастралялі і з'ехалі, а яны застаюцца там і з'язджаюць ваяваць. Інструктары кажуць, што шмат людзей, якіх яны навучалі, не вяртаюцца адтуль жывымі.

Калі ездзілі ў шпіталь, мелі кантакты з хлопцамі, якія вярнуліся з зоны АТА. Яны кажуць, што ваююць самі з сабой. З кім ваяваць, калі гэтых сепаратыстаў ужо нікога няма... Яны кажуць: «Міша, мы з аўтаматамі едзем, а супраць нас «Град». З кім ваяваць, калі 10 квадратных кіламетраў накрывае гэты «Град»? З кім яны ваююць? Добра, калі ты ідзеш ваяваць - ты ведаеш, што можаш кагосьці забіць, цябе могуць. А калі ты проста ідзеш, і цябе накрывае ракета... Ракеты ляцяць з боку Расеі, 50 чалавек паклалі за адзін раз.

Ведаеце, калі размаўлялі з людзьмі, якія будуць туды ехаць... У іх такая ўпэўненасць у вачах! Яны такія ўсе бадзёрыя, як быццам не на вайну едуць, а кудысьці на свята. Яны ўдыхнулі ў мяне ўпэўненасць. Яны не едуць ні на каго нападаць, яны едуць абараняць краіну і сябе. Настрой у іх баявы. Шмат маладых, якім па 23-25 гадоў. Але які ў іх баявы дух», - сказаў Капаловец, якога цытуе matchday.ua.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках