25 красавiка 2024, Чацвер, 2:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мянчанка: «Лімоны па 85 тысяч! Яны што, залатыя?»

40
Мянчанка: «Лімоны па 85 тысяч! Яны што, залатыя?»

Журналісты прааналізавалі, як адбіліся на нашых коштах расейскія прадуктовыя санкцыі.

- Зайшла ў краму, а там лімоны стаяць пад сто тысяч за кіло. Гэта з якога часу такія кошты? - Патэлефанавала ў рэдакцыю «Комсомольской правды в Беларуси», здзіўляецца чытачка. - Яны што, залатыя?

Сапраўды, у адным сталічным гіпермаркеце мы ўбачылі жоўтую садавіну па 85 тысяч. А ўлетку каштавалі ўсяго 50 тысяч за кілаграм.

- Гэта звязанае з тым, што Еўропа цяпер распрадае апошні ўраджай цытрын з ПАР і Аргенціны. Проста попыт ёсць, а прапанова зменшылася, - тлумачаць пастаўшчыкі. - Ужо прыкладна праз тыдзень пачне з'яўляцца новы ўраджай з Турцыі - і лімоны патаннеюць.

Калі глядзець на іншыя сезонныя гародніну і садавіну, то цэннікі ў параўнанні з летам змяніліся нязначна. Нектарыны, персікі і грушы як каштавалі 15 - 20 тысяч, так і каштуюць, кіло вінаграду падаражэла літаральна на пару тысяч, ледзь танней сталі яблыкі-грушы. Здаецца, расейскія санкцыі на нашых коштах асабліва не адбіліся. Нагадаем, ужо больш за месяц расейскім аптавікам нельга закупляцца ў тых краінах, якія ўвялі супраць яе санкцыі. У чорным спісе апынуўся ў тым ліку Еўразвяз, які заўсёды актыўна вазіў у Расею садавіну-гародніну. Адны чакалі, што пасля гэтага кошты на іх у Беларусі знізяцца (маўляў, Еўропа пачне за бясцэнак прадаваць тое, што першапачаткова прызначалася для нашых усходніх суседзяў). Іншыя - што, наадварот, падвысяцца (нам прыйдзецца больш прадаваць у Расею, а выкарыстоўваць яе ў якасці пасярэдніка паміж намі і Еўропай ўжо не атрымаецца).

- Так, у Еўропе паступова ўтвараецца лішак тавару, які трэба кудысьці збываць, - пацвярджаюць імпарцёры. - Кажуць, што з боку еўрапейскіх кампаній ужо былі прапановы павялічыць пастаўкі ў Беларусь. Але пакуль на нашым рынку санкцыі супраць Расеі ніяк не адбіліся, і мы чакаем, што будзе далей.

- А беларускія аптавікі закуплялі імпартныя садавіну-гародніну праз Расею? Можа быць, раз там рынак цяпер зачынены, то і ў нас кошты падскочаць праз тое, што прыйдзецца гандляваць у абыход?

- Не, буйныя беларускія імпарцёры заўсёды працавалі з пастаўшчыкамі напрамую. Для Еўропы Расея - гэта адзін рынак, а Беларусь - цалкам іншы.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках