25 красавiка 2024, Чацвер, 13:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Берасці міліцыянты «крадуць» непрымкнёныя ровары

19
У Берасці міліцыянты «крадуць» непрымкнёныя ровары

Сітуацыя з крадзяжамі ровараў, падобна, пагаршаецца.

Перабіраючы усе варыянты барацьбы з пошасцю, міліцыя спыняецца ў тым ліку на самых нечаканых. У рэдакцыю onliner.by звярнуўся жыхар Берасця Аляксандр са скаргай на ўласнага ўчастковага: «Два дні таму ноччу ён залез у наш пад'езд, дзверы якога абсталяваны замком і дамафонам, і вывез чатыры ровары». Высветлілася, што ўчастковы дзейнічае ў рамках прафілактычнай кампаніі, зацверджанай на абласным узроўні.

- Выявіўшы раніцай прапажу, я патэлефанаваў у міліцыю, - распавядае Аляксандр. - Там мне паведамілі, што мой ровар у іх і я магу яго забраць. Яго звезлі, таму што веласіпед не быў прымкнёны. Ёсць пытанні? Да ўчастковага. Я кажу ўчастковаму: не жадаеце вярнуць тое, што скралі? А ён адказвае, што не хуткая дапамога, каб кожнаму развозіць ровары.

Аляксандр шчыра здзіўляецца, што адбываецца, і, шчыра кажучы, ягонае здзіўленне зразумела. Са слоў мужчыны, мясцовы ўчастковы замахваецца на ровары ўжо не ў першы раз, але тады жонка Аляксандра паспела перахапіць ровар, убачыўшы, што адбываецца, праз акно.

- Участковы мог бы забраць ровары на скаргу жыхароў, калі яны перашкаджаюць праходу, - разважае Аляксандр. - Але ў сваім пад'ездзе мы, жыхары, даўно дамовіліся паміж сабой: на пляцоўцы пакідаем толькі дзіцячыя і падлеткавыя ровары, каб не перашкаджалі. У гэтую сітуацыю настолькі складана паверыць... Калі б увечары заўважыў, што нейкі дзядзька ў міліцэйскай форме цягне з майго пад'езда мой ровар, то не стрымаўся б ад «прыняцця мераў». Ці мала хто пераапрануўся. Уявіць, што гэтым займаецца міліцыянт на службе, мог бы толькі запалёны мозг.

Праз сарафаннае радыё Аляксандр высвятліў, што гэта ўсё ж такі не ініцыятыва ўчастковага: «Кажуць, нейкі абласны начальнік прыдумаў. Так яны развязваюць праблемы крадзяжу».

У гэта цяжка паверыць, але гэта праўда. Кажуць нават, што гэты загад з вобласці ёсць на паперы.

- У мэтах прафілактыкі крадзяжоў мы канфіскоўваем безгаспадарна пакінутыя рэчы (у асноўным гаворка ідзе пра ровары і вазкі), - распавёў Мікалай Самасюк, начальнік аддзела аховы правапарадку і правапарушэнняў аддзела ўнутраных спраў Ленінскага раёна Берасця.

- З пад'ездаў...

- Так. Ровары ў пад'ездах часцей за ўсё і крадуць.

- Людзі скардзяцца або да нас звярнуўся адзіны падбухторшчык?

- Скардзяцца. Але лепш бы дзякавалі за выхаваўчыя меры.

Калі хто не зразумеў, то выхаваўчыя меры ў тым, што вы выходзіце туды, дзе пакінулі ровар, бачыце яго прапажу, хапаючыся за сэрца і галаву тэлефануйце ў міліцыю. І тут вас супакойваюць: гэта мы ўзялі ваш ровар, каб у наступны раз вы не пакідалі яго непрымкнёным.

Са слоў Мікалая Самасюка, акцыя рэалізуецца ў абласным маштабе пасля таго, як яна эфектыўна зарэкамендавала сябе падчас выпрабаванняў у некаторых раённых аддзелах - там рэзка знізіліся крадзяжы ровараў:

- Тут усе адзін аднаго ведаюць. Таму пра адзін-два канфіскаваны ровар усім хутка становіцца вядома і людзі прымаюць меры.

У адказ на азлобленасць насельніцтва ў міліцыянтаў ёсць свой аргумэнт, таксама не без раздражнення: нязручнасць - гэта калі адбываецца крадзеж і над яе раскрыццём працуе аператыўная група, а дзяржава траціць грошы і гадзіны працы міліцыі, і шчыруе на няўважлівага грамадзяніна.

- Гэта законна?

- Калі здаецца, што незаконна - няхай скардзяцца. Ёсць органы, якія нас кантралююць. Магчыма, меры не мяккія, але эфектыўныя. Скажу больш: я раён гэты добра ведаю. У кожнай з маласямеяк ёсць вазковы пакой. Але ў нас грамадзяне прыстасавалі іх пад сховішча слоікаў і бульбы. А ровары кідаюць на калідоры, каб міліцыя іх потым шукала. Нашмат складаней раскрыць злачынства, чым правесці «прафілактыку».

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках