20 красавiка 2024, Субота, 14:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Заслаўі зачынілі выставу аб Заходняй Беларусі

11
У Заслаўі зачынілі выставу аб Заходняй Беларусі

Афіцыйна агучаная прычына такой пастановы - тэхнічныя праблемы.

Выстава з прыватнай калекцыі гісторыка Ігара Мельнікава «заходнебеларуская Атлантыда. Гісторыя Заходняй Беларусі ў міжваенны перыяд у дакументах, фотаздымках і артэфактах» была неафіцыйна адкрытая 12 верасня ў «Гісторыка-культурным музеі-запаведніку «Заслаўе».

Яе адкрыццю перашкаджалі ўлады, але людзі прыйшлі і змаглі трапіць у музей. За дзве гадзіны да адкрыцця ідэолаг Менскай вобласці праз тэлефон забараніў праводзіць выставу - на той падставе, што нібыта на другім паверсе музея няспраўнае электраабсталяванне. На самай жа справе праводка была заменена ў ліпені і жніўні. На мінулым тыдні загадчык упраўлення ідэалагічнай і культурнай працы Менаблвыканкама Руслан Трухан, наведаўшы заслаўскі музей, заявіў, што выстава «не ўпісваецца ў рамкі савецкай канцэпцыі, што тут прыніжаецца роля Савецкага Саюза тым, што падкрэсліваецца роля беларусаў у вераснёвай кампаніі 1939 года і праводзіць такую выставу непажадана», паведамляе «Радыё Свабода».

Калекцыя Ігара Мельнікава налічвае блізу 300 рэчаў і дакументаў. Палова з іх - арыгіналы, астатняе - копіі. Выстава павінна была паказаць ролю ураджэнцаў Заходняй Беларусі ў вераснёўскай кампаніі 1939 года, калі Польшча змагалася з нацыстамі.

«У маёй калекцыі - аўтэнтычныя арыгінальныя здымкі заходніх беларусаў міжваеннага часу, вялікая колькасць дакументаў, шмат пашпартоў, карты, а таксама вайсковая ўніформа беларускіх палкоў, якія ўдзельнічалі ў баях супраць нацыстаў падчас вераснёўскай кампаніі. Уніформа хоць і наваробная, але раней такія экспанаты не выстаўляліся ў Беларусі. Таксама ёсць экспанаты, прысвечаныя даце 17 верасня 1939, калі пачалося далучэнне Заходняй Беларусі да СССР», - распавёў уладальнік калекцыі, кандыдат гістарычных навук Ігар Мельнікаў, які шмат гадоў прысвяціў збіранню рэдкіх экспанатаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках