19 красавiка 2024, Пятніца, 4:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню» у Мазыры

Павел Севярынец прэзентаваў «Беларускую глыбіню» у Мазыры

Палітык прэзентаваў у Мазыры сваю кнігу «Беларуская глыбіня», напісаную на «хіміі» ў вёсцы Куплін.

13 верасня ў Мазыры пры ўдзеле і падтрымцы рэгіянальнага аддзялення Праваабарончага цэнтра «Вясна» адбылася сустрэча мясцовых грамадскіх актывістаў з былым палітвязнем, адным з лідэраў беларускіх хрысціянскіх дэмакратаў Паўлам Севярынцам.

Як паведаміў мазырскі праваабаронца Уладзімір Целяпун, палітык прэзентаваў сваю кнігу «Беларуская глыбіня», напісаную ім пры адбыцці пакарання на «хіміі» у вёсцы Куплін Пружанскага раёна, піша ПЦ «Вясна».

На сустрэчы былі абмеркаваныя пытанні правядзення сацыяльных, інфармацыйных кампаній у абароне грамадскіх інтарэсаў грамадзян, узаемадзеянне паміж актывістамі розных партый, рухаў і грамадскіх арганізацый падчас гэтых кампаній. Адбыўся абмен досведам у актывізацыі работы з насельніцтвам рэгіёну.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках