24 красавiка 2024, Серада, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бабчанка: У Расеі хутка будзе адна вялікая «ДНР»

10
Бабчанка: У Расеі хутка будзе адна вялікая «ДНР»

Расеі пагражае адна вялікая «ДНР» - ад Калінінград да Уладзівастока.

Пра гэта ў «Фэйсбуку» напісаў расейскі журналіст Аркадзь Бабчанка.

«Вось усе кажуць - Расея рухаецца да трыццаць сёмага году.

Не. Не рухаецца.

Трыццаць сёмы быў пабудаваны на жорстка цэнтралізаванай карнай дыктатуры.

Расея ж будуецца на гопніцтве.

Не будзе тут варанкоў па начах, капальняў «Партызанскі», ГУЛАГ, НКВД, троек асобага прызначэння і жалезнага Фелікса.

А будуць узброеныя алкаголікі на блокпостах, забойствы за патрыманыя іншамаркі, адрэзаныя галовы ў скрынях і рынак рабоў і закладнікаў у падвалах.

Карацей, тут будзе адна вялікая «ДНР» - ад Калінінград да Уладзівастока.

А вось потым, гадоў праз дваццаць, пасля разрухі, грамадзянскай вайны, голаду, уцёкаў і мільёнаў трупаў - ужо трыццаць сёмы.

Калі ўладу захопіць новая крывавая хунта.

Вайсковая, хутчэй за ўсё», - напісаў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках