28 сакавiка 2024, Чацвер, 20:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Для захопу аэрапорта Данецка тэрарысты рыхтуюць хімічную зброю

5
Для захопу аэрапорта Данецка тэрарысты рыхтуюць хімічную зброю

Кіраўніцтва антытэрарыстычнай аперацыі заяўляе аб намеры тэрарыстаў прымяніць хімічную зброю

Пра гэта гаворыцца ў паведамленні прэс-цэнтра АТА.

«Паводле інфармацыі радыёперахопу, зробленага спецслужбамі Украіны, стала вядома, што праз шматлікія няўдалыя спробы незаконных узброеных фарміраванняў захапіць аэрапорт «Данецк», які ахоўваюць украінскія сілавікі, тэрарыстамі, як адзін з апошніх шанцаў, плануецца прымяніць хімічную зброю. У прыватнасці мінамёт «Цюльпан» і адпаведныя забароненыя міжнароднымі нормамі хімічныя боепрыпасы, ад якіх могуць пацярпець і мірныя жыхары ў раёне», - сказана ў паведамленні.

Азначаныя зброя і боепрыпасы адсутнічаюць ва Узброеных Сілах і іншых вайсковых фармаваннях Украіны.

«Абранае ўзбраенне з боепрыпасамі вялікай магутнасці ў звычайным рыштунку ўжо прымянялася бандытамі пры штурме аэрадрома «Луганск», але пры гэтым хімічныя боепрыпасы тэрарысты не ўжывалі», - адзначылі ў паведамленні.

У штабе мяркуюць, што ў які ўжо раз бандыты, пасля прымянення зброі, будуць вінаваціць менавіта ўкраінскую старану ў стратах сярод мірнага насельніцтва.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках