29 сакавiка 2024, Пятніца, 19:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сямён Сямёнчанка: Здрада інтарэсам краіны - не перамога

21
Сямён Сямёнчанка: Здрада інтарэсам краіны - не перамога

Камбат «Данбаса» крытыкуе прыняцце Вярхоўнай Радай закона аб «асаблівым статусе» Данбаса.

«Гэты павінна было здарыцца два месяцы таму, - піша Сямён Сямёнчанка ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук». - Грамадства было не гатова і таму АТА была працягнутая. А з народам сталі працаваць. Спачатку было запалохванне войскам РФ, затым чарада ваенных паражэнняў, за якія ніхто не панёс адказнасці. Потым загаварылі пра пагрозу прымянення тактычнай ядзернай зброі. І гэта пудзіла людзей яшчэ больш.

Прычынай паразы былі абвешчаныя мабільныя тэлефоны, а тыя хто патрабаваў правасуддзя - агентамі Крамля. Потым сталі загадзя затыкаць раты тым, хто мог у будучыні сказаць «Не» і заклікаць да дзеяння. Кампаніі дыскрэдытацыі прайшлі па ўсіх, хто быў небяспечны. Закладнікамі заставаліся палонныя пад Ілавайскам жаўнеры. І вось яны закрылі твары і прагаласавалі. Не важна, што думаюць яны. Важна, што думаем мы. Калі мы не дамо ператварыць сябе ў гледачоў, калі будзем актыўнымі ўдзельнікамі, то Украіна будзе жыць. Бо Данбас - гэта не пачатак і не канец. Можа быць вельмі цяжка. Чорнае будуць рабіць белым, а белае чорным. Здраду інтарэсам краіны называць перамогай.

Дзякуй Богу, у краіне ёсць сілы з якімі трэба аб'ядноўвацца і змагацца за будучыню. Спіна да спіны. Галоўнае - не даць сябе падмануць і забыцца пра мэту. Не даць зрабіць гледачамі. Усё залежыць толькі ад нас. І гэта - гульня ў доўгую».

Нагадаем, сёння Вярхоўная Рада Украіны ўхваліла «асаблівы статус» Данбаса. Дэпутаты таксама прагаласавалі за амністыю для ўдзельнікаў баявых дзеянняў.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках