24 красавiка 2024, Серада, 21:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямеччына перадасць Украіне беспілотнікі

5
Нямеччына перадасць Украіне беспілотнікі

Нямеччына гатовая адправіць ва Украіну беспілотнікі для назірання за спыненнем агню на Данбасе.

У аўторак 16 верасня ва Украіну прыбываюць 14 вайскоўцаў Бундэсвера, якія правераць магчымасць удзелу беспілотнікаў у місіі АБСЕ, адзначае Deutsche Welle.

Нямецкія жаўнеры ў рамках гэтага праекта будуць супрацоўнічаць з французскімі спецыялістамі. Акрамя экспэртаў, якія спецыялізуюцца на беспілотніках, у склад групы ўваходзіць лагістычны, тэхнічны і медыцынскі персанал.

Даследаванне будзе доўжыцца ад трох да пяці дзён, гаворыцца ў паведамленні, апублікаваным на сайце Міністэрства абароны Нямеччыны.

Жаўнеры павінны на месцы ўдакладніць, колькі супрацоўнікаў неабходна прыцягнуць для выкарыстання беспілотнікаў тыпу «Luna», якія ахоўныя мерапрыемствы трэба правесці і якой павінна быць падтрымка санітараў і лагістыкі. Даследаванне будзе праходзіць пад кіраўніцтвам і пры падтрымцы АБСЕ.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках