24 красавiка 2024, Серада, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Злачынства ў стылі 90-х: На аўтамабіль бізнэсоўца напалі рабаўнікі ў масках

12
Злачынства ў стылі 90-х: На аўтамабіль бізнэсоўца напалі рабаўнікі ў масках

Рабаванне адбыўся ў Чавусах, затрымалі мужчын усяго праз некалькі дзён у Магілёве.

Сцэнар, як з фільма ліхіх 90-х, рабаўнікі разыгралі на прасёлкавай дарозе ў Чавускім раёне. У тую ноч 58-гадовы мясцовы бізнэсовец Пётр (імя змененае) вяртаўся дадому, але нечакана праезную частку перагарадзілі трое дужых хлопцаў у масках і з пісталетамі. Яны загадалі мужчыну аддаць ключы ад аўто, звязалі Пятра, адзін з рабаўнікоў сеў за стырно і разам з бізнэсоўцам паехалі да яго дадому. Зразумелая справа, што ў тры гадзіны ночы ўся сям'я закладніка моцна спала. Сын з нявесткай так і не прачнуліся, а вось жонку Пятра прыйшлося абудзіць, каб жанчына аддала ўсё дабро, што было ў доме.

- Людзі ў масках выкралі каля 12 тысяч даляраў, а таксама залатыя ўпрыгажэнні. Пасля чаго вывезлі пацярпелага ў яго ўласным аўтамабілі на рэчку, збілі, а самі зніклі, - распавяла «Камсамолцы» крыніца ў праваахоўных органах.

Рабаўнікі прыгразілі Пятру: калі ён звернецца ў міліцыю, яго заб'юць. Але мужчына набраў нумар 102, калі дабраўся дадому.

- Раніцай яму стала дрэнна. Сэрца схапіла, бандыты зламалі яму сківіцу. Пецю адвезлі ў бальніцу, ён там дзён 10 праляжаў, - расказваюць суседзі пацярпелага.

І хоць рабаўнікоў было нялёгка знайсці: яны не здымалі маскі і разгледзець твары было немагчыма, міліцыі ўдалося іх затрымаць праз некалькі дзён у Магілёве. Кайданкі надзелі на хлопцаў 27, 30 і 31 года, усе яны не працуюць.

- Нам вельмі складана пасля ўсяго перажытага, не хачу нічога распавядаць, - сказала жонка Пятра і паклала слухаўку. Як нам удалося даведацца, яе муж зрабіў бізнэс на пастаўцы кароў у Расею.

Цяпер у дачыненні да затрыманых распачатая крымінальная справа адразу паводле некалькіх артыкулаў: «Разбой», «Згон транспартнага сродку» і «Выкраданне чалавека». Хлопцам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі, а следства вызначае астатніх саўдзельнікаў злачынства.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках