25 красавiка 2024, Чацвер, 14:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Вялікай Брытаніі выпусцілі новы рэтра-спорткар

Брытанскае аўтаатэлье Evanta Motors прадэманстравала новую мадэль Barchetta.

Адкрыты родстэр, стылізаваны пад спорткары сярэдзіны мінулага стагоддзя, будзе выпушчаны тыражом, які не перавысіць сотні асобнікаў, перадаюць "Вести".

Родстэр Evanta Barchetta цалкам пазбаўлены не толькі даху, але і паўнавартаснага лабавога шкла - яго ролю адыгрывае параўнальна невялікі празрысты шчыток. Пры стварэнні дызайну кузава ангельцы натхняліся брытанскімі спорткарамі 50-х гадоў і статусам "гоншчыка-джэнтльмена", аднак задзейнічалі пры распрацоўцы навінкі мноства сучасных тэхналогій.

Да прыкладу, кузаў спорткара можа быць выкананы з алюмінію або кампазітаў і кеўлару, у залежнасці ад пажаданняў заказчыка. Пад велізарным капотам родстэра размешчаны васьміцыліндравы матор аб'ёмам 6,2 л, які развівае 450 конскіх сіл, сагрэгатаваць які можна будзе альбо з механічнай КПП, альбо з аўтаматам. У Evanta Motors плануюць выпусціць мадыфікацыі родстера для краін як з лева-, так і з правабаковым рухам.

У будучыні ў Evanta збіраюцца распрацаваць і мадыфікацыю ў кузаве- купэ. Пакуль жа брытанскія аўтабудаўнікі адкрываюць прыём заказаў на родстэр, кошт якога стартуе з адзнакі ў 150 000 еўра.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках