20 красавiка 2024, Субота, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На тэрыторыі Украіны застаюцца чатыры батальёна расейскіх войскаў

10
На тэрыторыі Украіны застаюцца чатыры батальёна расейскіх войскаў

Вялікая колькасць войскаў РФ прадаўжае знаходзіцца ля межаў Украіны.

Пра гэта заявіў галоўнакамандуючы аб'яднаных узброеных сіл NATO Філіп Брыдлаў, паведамляе «Радио Свобода».

З ягоных слоў, пакуль Расея вывела з тэрыторыі Украіны частку сваіх войскаў, але яны застаюцца паблізу мяжы. «З максімуму 10 расейскіх батальёне-тактычных груп, якія былі на тэрыторыі Украіны, думаю, яшчэ чатыры застаюцца там. Расія выводзіць свае сілы з усходу Украіны, але, не будзе памылкі, калі гэтыя сілы змогуць хутка вярнуцца назад, у выпадку загаду», - заявіў ён.

Камандуючы таксама падкрэсліў, што гібрыдныя метады вайны, якія прымяняюцца Расеяй, пагражаюць бяспецы Еўропы. «Еўропа, нягледзячы на вялікую працу нашых папярэднікаў цягам апошніх 70 гадоў, стала рэгіёнам напружанасці. Расея сілай змяніла межы некалькіх краін, парушыўшы іх тэрытарыяльны суверэнітэт. Расея нелегальна анексавала часткі краін, гэта тое, што мы ніколі не зразумеем. Расея таксама прымяняе гібрыдныя метады вядзення вайны для далейшага наступу, які пагражае іх суседзям і бяспецы Еўропы», - сказаў Брыдлаў.

Нагадаем, раней спікер інфармацыйнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка паведаміў, што паводле аператыўных звестак выведкі, на тэрыторыі Украіны загінула блізу двух тысяч расейскіх вайскоўцаў. Лысенка адзначыў, што паводле наяўных звестак, загінулыя праходзілі вайсковую службу ў 18 падраздзяленнях і частках Узброеных сіл Расейскай Федэрацыі з больш як 10 рэгіёнаў.

Як вядома, 5 верасня ў Менску паводле вынікаў сустрэчы трохбаковай кантактнай групы быў падпісаны пратакол аб спыненні агню ў Данбасе. Аднак расейскія вайскоўцы і дыверсанты рэгулярна парушаюць рэжым спынення агню, праводзячы абстрэлы пазіцый украінскіх сілавікоў.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках