28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акцыі ў Дзень салідарнасці прайшлі ў Курапатах і на плошчы Незалежнасці

3

Актывісты правялі «талаку» ў Курапатах і малебен ля Чырвонага касцёла.

16 верасня ў Менску прайшло адразу некалькі мерапрыемстваў, прысвечаных 15-м угодкам знікнення Віктара Ганчара і Анатоля Красоўскага.

У сядзібе БНФ адбыўся «Вечар памяці і салідарнасці з выкрадзенымі палітыкамі і грамадскімі дзеячамі», на якім выступілі беларускія праваабаронцы.

У месцы масавых расстрэлаў пад Менскам - урочышча Курапаты - грамадскія актывісты правялі «талаку», прысвечаную памяці зніклых, а пасля яе каля крыжа былі запаленыя лампадкі ў выглядзе ліку 16.

Яшчэ адно мерапрыемства адбылося ў самым цэнтры Менска на плошчы Незалежнасці, каля Чырвонага касцёла, дзе прайшла малітва памяці аб гвалтоўна зніклых. Людзі, якія сабраліся склалі з запаленых лампадак лік «16» каля помніка Архангелу Міхаілу.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках