24 красавiка 2024, Серада, 10:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША павіншавалі Украіну з гістарычнай пастановай

9
ЗША павіншавалі Украіну з гістарычнай пастановай

Украінскі ўрад прасоўвае Пагадненне нягледзячы на вялікія выклікі і рэалізавала волю ўкраінскага народа.

Пра гэта заявіла намесніца спікера Дзярждэпартамента ЗША Мары Харф, піша «Укринформ».

«Мы віншуем народ Украіны з сённяшнім гістарычным днём, калі ўкраінскі і еўрапейскі парламенты адначасова ратыфікавалі Пагадненне аб асацыяцыі Украіны з ЕЗ», - сказала Харф.

Прадстаўнік Дзярждэпу падкрэсліла, што ўрад Украіны прасоўвае Пагадненне «нягледзячы на вялікія выклікі» і ў канчатковым выніку рэалізавала волю ўкраінскага народа.

Нагадаем, у аўторак, 16 верасня, Вярхоўная Рада Украіны прагаласавала за ратыфікацыю Дамовы аб асацыяцыі, якая была падпісаная прэзідэнтам Пятром Парашэнкам 27 чэрвеня. Аналагічную працэдуру правялі ў Еўрапарламенце.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках