25 красавiка 2024, Чацвер, 14:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пад Гомелем знайшлі бутэлькі з нямецкай хімічнай зброяй

Нечаканая знаходка была выяўлена пры правядзенні земляных работ у Жлобіне, дзе капалі траншэю пад водаправод.

Рабочыя падумалі, што гліняныя бутэлькі, на якія яны наткнуліся, напоўненыя запальнай сумессю часоў ВАВ, і звярнуліся ў МНС. Да месца выяўлення прыбыла група размінавання вайсковай часткі з Бабруйска. Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў прэс-службе МНС.

Высветлілася, што ў пяці гліняных бутэльках знаходзіцца адамсіт, хімічная зброя, якая ўпершыню была сінтэзаваная ў канцы Першай сусветнай вайны. Работнікамі МНС гліняныя бутэлькі былі змешчаныя ў бочку з пяском для вызначэння шляхоў далейшай утылізацыі. Атрутныя рэчывы ў атмасферу не патрапілі.

Адамсіт - гэта светла-жоўтыя ігольчатыя крышталі без паху, якія ўжываюцца ў якасці атрутнага дымаўтваральніка. Рэчыва выклікае раздражненне слізістых абалонак верхніх дыхальных шляхоў і пры канцэнтрацыі 0,0004 мг/л ужо невыноснае цягам 1 хвіліны.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках