29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты адмовіліся праводзіць выбары ў Данбасе 7 снежня

10
Сепаратысты адмовіліся праводзіць выбары ў Данбасе 7 снежня

Пастанова Вярхоўнай Рады не будзе выкананая тэрарыстамі.

Пра гэта заявіў «прэм'ер» ДНР Аляксандр Захарчанка, паведамляе «Интерфакс».

«У нас свой Вярхоўны Савет, і мы самі будзем пастанаўляць, калі і якія выбары нам праводзіць. Ніякіх выбараў, арганізаваных Украінай, у нас праводзіцца не будзе», - заявіў ён.

Пры гэтым Захарчанка патлумачыў, што не збіраецца браць удзел у пасяджэннях кантактнай групы датычнай Украіны, якія чакаюцца бліжэйшым часам. «Я не планую ехаць на пасяджэнне кантактнай групы», - сказаў ён.

Нагадаем, учора народныя дэпутаты падтрымалі ініцыяваныя прэзідэнтам Украіны Пятром Парашэнкам законапраекты аб асаблівым статусе некаторых раёнаў Данбаса і амністыі ўдзельнікаў падзей на ўсходзе краіны.

Парашэнка перакананы, што прыняцце закона аб асаблівым статусе Данбаса павінна стаць асновай для пачатку мірнага ўрэгулявання сітуацыі на ўсходзе Украіны.

У законапраекце аб увядзенні асаблівага парадку самакіравання ў асобных раёнах Данецкай і Луганскай абласцей тэрмінам на тры гады сказана, што пазачарговыя мясцовыя выбары ў гэтых рэгіёнах павінны прайсці 7 снежня гэтага года. Згодна з дакументам, дзяржава гарантуе «недапушчэнне крымінальнага пераследу, прыцягнення да крымінальнай, адміністрацыйнай адказнасці і пакарання асоб - удзельнікаў падзей на тэрыторыі Данецкай, Луганскай абласцей».

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках