24 красавiка 2024, Серада, 13:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінцы пратэстуюць супраць адмысловага статусу Данбаса (Відэа, онлайн)

29

Перад адміністрацыяй прэзідэнта Украіны пратэстуюць людзі.

«Аўтамайдан» і «Правы сектар» прыйшлі да Адміністрацыі Прэзідэнта Украіны з патрабаваннем адмяніць закон, прыняты 16 верасня, аб адмысловым статусе Данбаса, піша obozrevatel.com.

Галоўным чынам пратэстуючых абурае тое, якім чынам былі прынятыя новыя законы.

«Чаму галасаванне адбывалася ў закрытым рэжыме? Чаму адключылі сістэму «Рада»? Чаму не сядзіць у турме ніводзін з больш чым 400 генералаў, якія адказныя за шматлікія ахвяры падчас правядзення АТА? Занадта шмат «чаму?» назапасілася да спадара Парашэнкі», - кажуць актывісты.

Нагадаем, 16 верасня Вярхоўная Рада прыняла закон аб адмысловым статусе часткі Данбаса на закрытым пасяджэнні.

У той жа час у Вярхоўнай Радзе зарэгістравалі ўжо две пастановы пад нумарамі 5081-п і 5082-п, у якіх прапануецца адмяніць законы аб адмысловым статусе раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, а таксама закон аб амністыі ўдзельнікаў падзей у Данбасе.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках