20 красавiка 2024, Субота, 4:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Віталь Клічко: 100 дзён на пасадзе мэра былі як першы раўнд у боксе

4
Віталь Клічко: 100 дзён на пасадзе мэра былі як першы раўнд у боксе

Мэр Кіева разглядае, як паспяховую, дзейнасць сваёй каманды.

Пра гэта Віталь Клічко заявіў у сераду, 17 верасня, калі рабіў справаздачу аб выніках сваёй дзейнасці, піша "Інтэрфакс-Украіна".

"Я ўпэўнены, што магу даць справаздачу, калі казаць паводле баксёрскай тэрміналогіі - аб першым раўндзе: за гэтыя 100 дзён, у нялёгкім баі наша каманда перамагла", - сказаў ён.

Клічко падкрэсліў, што ў момант прыходу на пасаду мэра ў Кіеве была цалкам разбураная вертыкаль улады, дэфіцыт бюджэту складаў больш за 20%. "Мы зрабілі аўдыт, мы ведаем, што адбываецца ў горадзе і маем планы на наступныя 100-200-300 дзён", - сказаў мэр Кіева.

Так, з ягоных слоў, у сферы землеўпарадкавання толькі 17% зямельных участкаў аформлены афіцыйна, у сувязі з чым страты бюджэту ад платы за зямлю складаюць штогод больш за 5 млрд грн.

Клічко падкрэсліў, што на працягу апошняга перыяду Кіеўская рада практычна не працавала, і цяпер каля 3 тысяч кадастравых спраў што да зямельных участкаў, якія Кіеўская рада павінна ў тэрміновым парадку разгледзець.

Гарадскі галава таксама заявіў, што бліжэйшым часам адновяцца зямельныя аўкцыёны, і чаканыя паступленні ад іх правядзення складуць прыкладна 0,5 млрд грн.

Адным з дасягненняў Клічко таксама назваў працу ва ўпарадкаванні МАФаў. З ягоных слоў, ужо дэмантавана больш за 350 незаконна устаноўленых МАФаў. Спрошчаны парадак афармлення дакументацыі што да іх дасць магчымасць прыцягнуць у бюджэт значныя сумы.

Клічко падкрэсліў, што першачарговай сваёй задачай ён бачыць барацьбу з карупцыяй. З гэтай мэтай з 1 лістапада запрацуе сайт, на якім будуць адлюстраваныя ўсе аб'екты гаспадарчай дзейнасці, у прыватнасці, зямля, маёмасць, інвестыцыйныя конкурсы.

Са слоў мэра, ужо ў наступным годзе паступленні ў бюджэт горада ад інвестыцыйнай дзейнасці складуць каля 1 млрд грн. У заключэнне Клічко заклікаў кіян разам развязваць усе набалелыя праблемы і навесці парадак у горадзе.

Нагадаем, раней паведамлялася, што ўкраінцы ацанілі першыя 100 дзён прэзідэнцтва Парашэнкі ніжэй, чым Юшчанкі і Януковіча.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках