29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менгарвыканкам забараніў пікетаваць амбасаду Расеі

10
Менгарвыканкам забараніў пікетаваць амбасаду Расеі

Улады адмовілі ў дазволе на акцыю супраць агрэсіі Крамля.

Актывісты руху «За Свабоду» Арцём Лява і Алесь Марчанка збіраліся правесці 19 і 20 верасня пікеты ля амбасады Расеі з патрабаваннем спыніць ваенныя дзеянні ва Украіне.

Фармальнай падставай для адмовы Менгарвыканкама стала прыцягненне Марчанкі і Лявы да адміністрацыйнай адказнасці. Іх асудзілі за тое, што ўдзельнікі руху не санкцыянавана пікетавалі расейскую амбасаду, і за салідарнасць з народам Украіны і супраць расейскай акупацыі Крыму.

Аднак удзельнікі руху «За Свабоду» не збіраюцца адмовіцца ад ідэі «каруселі пікетаў». Арцём Лява распавёў БелаПАН, што ў Менгарвыканкам ужо паступілі іншыя заяўкі на пікеты ля амбасады Расеі. Іх падалі іншыя актывісты руху, якія не прыцягваліся да адміністрацыйнай адказнасці.

Варта адзначыць, што грамадскія актывісты прадбачылі рэакцыю гарадскіх чыноўнікаў. Але, як заяўляў журналістам 9 верасня Алесь Марчанка, «калі знойдзецца шмат жадаючых, і калі падаваць заяўкі на правядзенне пікетаў кожны дзень, чыноўнікі Менгарвыканкама будуць абавязаныя даваць адказы, прыдумляючы новыя тлумачэнні сваім адмовам». Важна «прымусіць чыноўнікаў выконваць Канстытуцыю і законы», падкрэсліваў ён.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках