24 красавiка 2024, Серада, 20:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ і баевікі рыхтуюць новы наступ у Данбасе

12
Войскі РФ і баевікі рыхтуюць новы наступ у Данбасе

Расейскія войскі і тэрарысты рыхтуюцца да наступу.

Пра гэта на прэс-канферэнцыі распавёў каардынатар групы "Інфармацыйны супраціў" Дзмітрый Тымчук, паведамляюць "Украінскія навіны".

Ён адзначыў, што пасля прыняцця Вярхоўнай Радай закона аб адмысловым статусе некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей, паводле інфармацыі ўкраінскай выведкі, у шэрагах кіраўніцтва "ДНР" і "ЛНР" назіралася аптымістычнае ўспрыманне далейшых баявых дзеянняў, але пры гэтым не нацэленае на мірнае ўрэгуляванне пытання .

"Тыя дзеянні, якія адбываюцца ў шэрагах расейскай тэрарыстычнай арміі, паказваюць, што праціўнік не настроены на мірнае ўрэгуляванне, а наадварот, рыхтуецца да наступу", - адзначыў Тымчук.

У прыватнасці, паводле звестак ягоных крыніц, тэрарысты праводзяць маніторынг магчымасцяў машынабудаўнічых прадпрыемстваў на падкантрольнай ім тэрыторыі для больш аператыўнага рамонту пашкоджанай бронетэхнікі.

Акрамя таго, яны, відавочна, пачалі падрыхтоўку да вядзення баявых дзеянняў у зімовы перыяд.

Таксама Тымчук адзначыў, што паводле ягоных звестак, учора кіраўніцтва Расеі не разлічвала на прыняцце Радай закона аб адмысловым статусе некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей і на гэты момант шукае варыянты рэагавання на гэты факт.

У сваю чаргу Тымчук прапануе ўкраінскім уладам ўжо цяпер пачаць новую хвалю мабілізацыі, падчас якой заклікаць вайскоўцаў інжынерна-сапёрных спецыяльнасцяў.

Акрамя таго, ён прапануе кіраўніцтву краіны пачаць падрыхтоўку эшаланаванай абароны, правесці інвентарызацыю абаронных рэсурсаў і правесці ратацыю ў вайсковых органах кіравання.

Датычна эшаланаванай абароны, Тымчук адзначыў, што Украіна на гэты момант, фактычна не праводзіць дэмаркацыі мяжы з падкантрольнымі баевікам тэрыторыямі.

Каментуючы цяперашнюю сітуацыю ў зоне канфлікту, Тымчук адзначыў, што не бачыць вострай неабходнасці ва ўтрыманні сіламі антытэрарыстычнай аперацыі тэрыторыі данецкага аэрапорта і населенага пункта Дэбальцава Данецкай вобласці.

На ягоную думку, неабходна адвесці сілы АТА ад гэтых пунктаў і ў прыватнасці, знішчыць узлётна-пасадкавыя палосы ў аэрапорце для таго, каб не панесці масавыя страты ў выпадку шырокамаштабнага наступу расейскіх войскаў на гэтыя стратэгічныя аб'екты.

Нагадаем, 16 верасня Рада пагадзілася на адмысловы статус для некаторых раёнаў Данецкай і Луганскай абласцей тэрмінам на 3 гады.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках