19 красавiка 2024, Пятніца, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

БАТЭ прайграў «Порту» 0:6 (Відэа)

59

Матч групавога раўнда Лігі чэмпіёнаў скончыўся разгромам для барысаўскага клуба.

Матч з «Порту» адбыўся ўвечары 17 верасня. БАТЭ ў чацвёрты раз прыняў старт у групавым раўндзе футбольнай Лігі чэмпіёнаў. У партугальскай Порту «жоўта-сінія» гулялі з аднайменным клубам. Матч пачаўся а 21:45 паводле беларускага часу і ішоў у прамой трансляцыі на тэлеканале «Беларусь 2».

На паядынку «Порту» і БАТЭ прысутнічалі блізу 35 тысяч гледачоў пры агульнай здольнасці «Эштадыу ду Драгау» змясціць 50431 чалавека.

Склад каманд

«Порту»: Фабіян - Даніла, Майкон, Мартынш Інды, Алекс Сандра - Кварэшма, Каземіра, Браімі, Эрэра - Джэксан Марцінэс, Адрыян Лопэс. Запасныя: Фернандэс, Маркай, Эвандро, Невеш, Тэльо, Кінтэра, Абубакар

БАТЭ: Чэрнік - Хагуш, Філіпенка, Палякоў, Младзеновіч - Гардзяйчук, Ліхтаровіч, Алексіевіч, Аляхновіч, А.Валадзько - Радзівонаў. Запасныя: Сарока, Тубіч, Карніцкі, Бага, М.Валадзько, Якаўлеў, Сігневіч.

Па заканчэнні першага тайма беларусы прайгравалі гаспадарам з лікам 0:3. Да канца другога лік стаў 0:6

Два галы - на 6 і 32 хвіліне матчу - забіў Ясін Браімі. Аўтарам трэцяга стаў Джэксан Марцінэс. У самым пачатку другога тайма - на 57 хвіліне Ясін Браімі забіў у вароты БАТЭ чацвёрты мяч і такім чынам аформіў хэт-трык. Аўтарам пятага гола на 62 хвіліне стаў Адрыян Лопэс, шостага - на 76 - Абубакар.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках