20 красавiка 2024, Субота, 0:16
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Рада Еўропы прызнала ўдзел Расеі ў вайне на Данбасе

18
Рада Еўропы прызнала ўдзел Расеі ў вайне на Данбасе

Камітэт міністраў Рады Еўропы патрабуе вывесці расейскія войскі з Украіны.

Пра гэта гаворыцца ў пастанове камітэта, паведамляе «Интерфакс-Украина».

«[Камітэт]... заклікаў Расейскую Федэрацыю вывесці ўсе свае войскі з Украіны і устрымлівацца ад любога далейшага вайсковага ўмяшання ва Украіне, у тым ліку ад паставак вайсковай тэхнікі і маёмасці іншым бакам, забяспечыць бяспеку мяжы, пазбегнуць незаконнага перамяшчэння маёмасці», - гаворыцца ў пастанове камітэта.

Ва ўкраінскім замежнапалітычным ведамстве назвалі такую пастанову Камітэта міністраў Рады Еўропы беспрэцэдэнтнай.

«Гэта беспрэцэдэнтная пастанова для Рады Еўропы, яшчэ адно прызнанне аўтарытэтнай міжнароднай арганізацыяй прысутнасці расейскіх войскаў на тэрыторыі Украіны і вайсковага ўмяшання Расеі, якое Масква ўпарта адмаўляе. Мы вітаем такую пастанову Камітэта міністраў Рады Еўропы як чарговую праяву кансалідацыі міжнароднай супольнасці ў падтрымку Украіны і асуджэнне расейскай агрэсіі», - паведаміла крыніца агенцтва ў МЗС Украіны.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках