23 красавiка 2024, aўторак, 10:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тэрарысты дзеляць ўладу: арыштаваны чарговы «галоўнакамандуючы»

5

Адзін з верхаводаў расейскіх баевікоў на ўсходзе Украіны Ігар Безлер арыштаваў так званага Галоўнакамандуючага ВС Наваросіі Івана Карсуню.

Пра гэта паведамляе інтэрнэт-рэсурс сепаратыстаў «Русская весна». Арышт «галоўнакамандуючага» выданню пацвердзіў палявы камандзір «Хмуры».

«Учора ноччу затрыманы ў выніку паспяховай і загадзя старанна спланаванай спецыяльнай аперацыі, сумесна праведзенай генерал-маёрам Безлерам І. Н. і некаторымі супрацоўнікамі вайсковай выведкі. Дае паказанні», - заявіў баявік.

Варта адзначыць, што двума днямі раней, 16 верасня, некалькі лідэраў тэрарыстаў, у тым ліку і Безлер, падпісалі дамову аб стварэнні так званых «Аб'яднаных Узброеных Сіл Наваросіі», а іх «галоўнакамандуючым» прызначылі Карсуню Івана Анатольевіча.

У сетцы быў размешчаны адпаведны дакумент з подпісамі:

Адказваючы на пытанне выдання «Русская весна» аб сапраўднасці дакумента «Хмурны» заявіў, што дакумент сапраўдны, «так і подпісаў значна больш. Гэта толькі першая старонка дакумента. Фуф, і так сказаў больш, чым неабходна, скончым на гэтым». Больш за тое, сам Безлер быў арганізатарам падпісання дакумента.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках