24 красавiка 2024, Серада, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кантактная група датычна Данбаса сустрэнецца 19 верасня ў Менску

5
Кантактная група датычна Данбаса сустрэнецца 19 верасня ў Менску

Пакуль невядома, ці будуць у ёй удзельнічаць прадстаўнікі сепаратыстаў.

У Менску ў пятніцу, 19 верасня, працягне працу кантактная група ва ўрэгуляванні сітуацыі на Данбасе. Пра гэта паведаміў другі прэзідэнт Украіны, чалец кантактнай групы Леанід Кучма, паведамляе УНІАН.

"Я заўтра зноў лячу ў Менск разам з групай АБСЭ", - заявіў ён, адзначыўшы, што "павінны адбыцца нялёгкія перамовы, плануецца прыняць дакумент, што трэба рабіць для забеспячэння раней прынятага пратаколу" (папярэдняга пратакола да пагаднення аб спыненні агню ў Данбасе) .

Кучма падкрэсліў, што на далейшых перамовах ва ўрэгуляванні сітуацыі "мы не павінны паступацца тэрытарыяльнай цэласнасцю Украіны".

Экс-прэзідэнт таксама адзначыў, што дакумент групы АБСЕ з 12 пунктаў, падрыхтаваны раней, у першую чаргу, прызначаны для ўкраінскай улады. Разам з тым, расейскія ўлады таксама павінны думаць, як прымяняць гэтыя пункты.

Ён мяркуе, што цяпер важнае вывядзенне з Данбаса расейскай тэхнікі і вайскоўцаў, абмен ваеннапалоннымі.

"У гэтай вайне з Расеяй мы не можам быць пераможцамі, паколькі ўкраінскае войска ваюе зброяй узору 20-га стагоддзя, а Расея - тэхнікай 21-га стагоддзя. Сведчаннем гэтага з'яўляецца тое, што тэрарысты на Данбасе ўзброеныя тэхнікай, якая з адлегласці ў 3 кіламетры расстрэльвае ўкраінскіх байцоў і прашывае браню нашых танкаў", - сказаў Кучма.

Экс-прэзідэнт таксама сказаў, што мы не ведаем праўды аб колькасці загінулых у зоне АТА. Са слоў Кучмы, галоўнае цяпер - неабходна рабіць баяздольным украінскае войска і ўжываць усе дыпламатычныя метады, каб спыніць гэтую вайну.

Нагадаем, на мінулых перамовах у Менску была дасягнутая дамоўленасць аб спыненні агню ў Данбасе, аднак тэрарысты яе не выконваюць.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках