Тэрарысты падышлі ўшчыльную да Дэбальцава
5- 18.09.2014, 17:33
- 13,858
Баевікі ўладкоўваюць пазіцыі на пад'ездах да Фашчаўкі і Цэнтральнаму, якія знаходзяцца ў 10 і 5 кіламетрах ад Дэбальцава.
Як паведамляе УНІАН, пра гэта распавёў Прадстаўнік Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра РНБА Андрэй Лысенка.
Акрамя таго, на флангу незавершанага калідора Ясінаватая-Дэбальцава каля населенага пункта Кіраўскае таксама заўважаныя сілы праціўніка.
Як паведамлялася, за суткі баевікі абстралялі сілы АТА паблізу 14 населеных пунктаў.