28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінэканомікі РФ: Мы не можам адказаць на санкцыі Захаду без шкоды для сябе

18
Мінэканомікі РФ: Мы не можам адказаць на санкцыі Захаду без шкоды для сябе

Расея пакуль не гатовая адказаць на заходнія санкцыі і наўрад ці здольная зрабіць гэта без шкоды для сябе.

Пра гэта заявіў міністр эканомікі краіны Аляксей Улюкаеў, паведамляе Reuters.

"Прапрацаваных варыянтаў няма", - сказаў ён журналістам у чацвер у кулуарах Дзяржсавета, на які прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін сабраў міністраў і губернатараў абмяркоўваць развіццё эканомікі ва ўмовах санкцый Захаду за ўмяшанне Крамля ў справы Украіны.

У адказ на першы раўнд санкцый Расея абмежавала імпарт заходняга харчавання, а на другі раўнд Пуцін на мінулым тыдні абяцаў адказаць, толькі калі ўрад знойдзе спосаб "стварыць лепшыя ўмовы для нас саміх і нічога не рабіць на шкоду сабе".

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках