25 красавiка 2024, Чацвер, 19:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Парашэнка просіць ЗША даць зброю Украіне

7
Парашэнка просіць ЗША даць зброю Украіне

Таксама прэзідэнт Украіны папрасіў Вашынгтон надаць яго краіне адмысловы статус партнёра.

За час замірэння на Данбасе, абвешчанага на падставе Менскіх дамоўленасцей, украінскае войска страціла 17 вайскоўцаў. Пры гэтым 67 вайскоўцаў былі параненыя. Пра гэта паведаміў прэзідэнт Украіны Пётр Парашэнка, выступаючы ў Кангрэсе ЗША, інфармуе Цэнзар НЕТ.

Ён падкрэсліў, што такі кошт плаціць Украіна за мір. Таксама ён заклікаў ЗША дапамагчы Украіне ў барацьбе з тэрарыстамі.

"Вайна, у якой змагаюцца ўкраінскія ваеўнікі, - гэта вайна за свабодны свет", - заявіў кіраўнік украінскай дзяржавы. Ён нагадаў, што 20 гадоў таму быў падпісаны Будапешцкі мемарандум, а Украіна ў абмен на гарантыі бяспекі адмовілася ад трэцяга паводле велічыні ядзернага патэнцыялу ў свеце.

"Хачу падзякаваць ім (вайскоўцам, - Рэд.) за гэтыя ахвяры... Гэтым хлопцам (удзельнікам АТА, - Рэд.) трэба больш узбраення, як смяротнага, так і несмяротнага... Зразумейце мяне, мы не можам перамагчы ў вайне з прасцінамі, мы не можам утрымаць мір з прасцінамі. Але наша мэта - не перамагчы ў вайне, а захаваць мір", - адзначыў Парашэнка.

Акрамя гэтага ён заклікаў ЗША надаць Украіне адмысловы статус для ўзаемадзеяння як з ЗША, так і з чальцамі NАТO.

"Прашу надаць Украіне статус партнёра ЗША ў бяспецы, што дасць найвышэйшае ўзаемадзеянне ў галіне бяспекі для краіны, якая не з'яўляецца сябрам NАТО", - заявіў Парашэнка.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках