26 красавiка 2024, Пятніца, 2:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На складзе ў Віцебску гарэлі піламатэрыялы

1
На складзе ў Віцебску гарэлі піламатэрыялы

Пажар на складзе піламатэрыялаў у Віцебску тушылі з прыцягненнем шасці адзінак тэхнікі.

Пра гэта сайту charter97.org паведамілі ў МНС.

Інфармацыя аб узгаранні склада піламатэрыялаў на вуліцы Ленінградскай паступіла ратавальнікам а 13.30. Высветлілася, што гарыць памяшканне плошчай 15х20 м, пабудаванае ў 2007 годзе. Склад належыць індывідуальнаму прадпрымальніку, які займаецца дрэваапрацоўкай. На момант узгарання прадпрыемства працавала. Пад 14.30 пажар быў ліквідаваны.

Агнём знішчаны дах памяшкання і столевае перакрыцце, пашкоджаныя чатыры дрэваапрацоўчыя станкі, 10 куб м піламатэрыялаў. Людзі не пацярпелі.

Прычына пажару і шкода высвятляюцца.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках