25 красавiка 2024, Чацвер, 11:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманая за п'яную язду менка: Я піла валяр'янку, не ведаю, што такое алкаголь

12
Затрыманая за п'яную язду менка: Я піла валяр'янку, не ведаю, што такое алкаголь

У жанчыны выявілі 2,2 праміле алкаголю, што раўназначна бутэльцы гарэлкі.

- Не можа быць такога! - абуралася 37-гадовая менка, калі алкатэстэр паказаў, што жанчына п'яная. - Я наогул не п'ю трункі, гэта ўсё валяр'янка і сардэчнік. Піла ў вялікіх дозах настойку пад чатыры гадзіны раніцы, вось яна і выявілася.

У сераду раніцай супрацоўнікі ДАІ пільнавалі каля менскай школы №178. Іх увагу забраў аўтамабіль «Хонда», які спыніўся проста пад забараняльным знакам. Падышлі да кіроўцы праверыць дакумэнты, выйшла жанчына, а з салона пачуўся моцны пах алкаголю, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Выявілася, што кабета прывезла ў школу 11-гадовага сына. Навошта яна ў такім стане села за стырно, уцямна распавесці не здолела. Самае цікавае, што ад іхняга дома да школы можна дайсці за 10 хвілін, ды і дзіця не такое ўжо маленькае, каб яго праводзіць. Мама школьніка даводзіла: яна не п'яная, і сама прапанавала здаць аналіз крыві, які паказаў 2,2 праміле алкаголю ў крыві.

- За кіраванне ў нецвярозым выглядзе жанчыне пагражае пазбаўленне права на тры гады, а таксама штраф у суме ад 50 да 100 базавых адзінак (7,5 - 15 мільёнаў). У гэты момант яе аўтамабіль знаходзіцца на стаянцы, калі кіроўца не будзе плаціць штраф, на транспартны сродак накладуць арышт, - распавёў Андрэй Дзяркач, дзяржаўтаінспектар ДАІ Савецкага раёна Менска.

Дарэчы, у жанчыны стаж кіроўцы 9 гадоў, даслоўна на мінулым тыдні, 9 верасня, яна забрала пасведчанне ў ДАІ. Рэч у тым, што ў лютым 2014 яна страціла прытомнасць за стырном і разбіла шэсць самаходаў. Тады яна была цвярозай. Менку пазбавілі права кіравання на некалькі месяцаў. Мама школьніка працуе эканамісткай на вялікім прадпрыемстве.

- Калі накапаць у шклянку 10 кропель валяр'янкі, то алкатэст наогул нічога не пакажа. Нават калі выпіць маленькую бутэльку настойкі, 2,2 праміле дакладна не будзе, - распавядаюць у аддзяленні экспэртызы алкагольнага ап'янення Менскага гарадскога наркалагічнага дыспансэра. - Як засвойваецца алкаголь і выводзіцца з арганізма, залежыць ад шмат якіх чыннікаў: колькі важыць чалавек, еў ён што-небудзь ці не... 2,2 праміле для жанчыны гэта раўназначна бутэльцы гарэлкі, ці паўтары бутэльцы шампанскага або віна. Гэта пры ўмове, што яна піла раніцай. А кіроўца ж мог піць усю ноч, ці ўвогуле некалькі дзён напярэдадні, тады 2,2 праміле - гэта рэшткавае ўтрыманне алкаголю ў крыві, і доза выпітага напярэдадні можа быць усялякая.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках