25 красавiка 2024, Чацвер, 15:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Асамблея НДА: Нашая місія - у абароне цывілізацыйнага выбару Беларусі

2
Асамблея НДА: Нашая місія - у абароне цывілізацыйнага выбару Беларусі

У Менску адбыўся пашыраны круглы стол «Грамадзянская супольнасць у абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасці Беларусі»

Мерапрыемства праводзілася 18 верасня Асамблеяй НДА з мэтай сфармуляваць пазіцыю арганізацыі, пазначыць місію незалежнай грамадскасці Беларусі ў небяспечную для самой будучыні краіны пару.

На круглым стале выступілі мовазнаўцы і грамадскія дзеячы Вінцук Вячорка, Пётра Садоўскі і Алена Анісім, праваабаронца Алесь Бяляцкі. На тэму адукацыі і фармавання каштоўнасцяў пакалення прамаўляла Тамара Мацкевіч. Валер Булгакаў прааналізаваў вынікі дзейнасці культурных НДА. Ірына Лаўроўская зачытала даклад аб беларускай ідэнтычнасці і ўрбаністычным ландшафце. Алег Хаменка засяродзіўся на каштоўнасным падыходзе да праблем аховы нацыянальнай бяспекі.

Акрамя дакладаў, на круглым стале адбыліся прэзентацыі самых яскравых акцый цяперашняй кампаніі «Зробім лепш!».

Як адзначылі арганізатары, у дзейнасці беларускіх НДА выразна ўмацаваўся кірунак абароны беларускай ідэі, ідэнтычнасці, чаго нельга сказаць аб дзейнасці афіцыйных уладаў.

Прысутныя прадстаўнікі рабочай групы Асамблеі НДА, грамадскія дзеячы адзначылі, што спадзявацца на дапамогу дзяржавы ў абароне беларускай незалежнасці не даводзіцца. Толькі заснаваныя на дэмакратычных і нацыянальных каштоўнасцях валанцёрскія ініцыятывы ў крызісны момант здольныя ўзяць на сябе адказнасць і выратаваць сітуацыю.

Таму прысутныя заклікалі ўсе грамадскія арганізацыі і ініцыятывы, вызначыць на бліжэйшыя гады супольную місію: «Барані сваё!».

У заяве, прынятай удзельнікамі пасяджэння, гаворыцца, што гэтая місія павінна раскрывацца «ў патрэбе абараняць нацыянальна-культурную ідэнтычнасць (мову, культуру, гістарычную памяць) беларускага народа і пачуццё гістарычнай прыналежнасці». Акрамя таго, беларускі грамадскі сектар павінен «узяць на сябе адказнасць за самаарганізацыю грамадства на ўзроўні мясцовых супольнасцяў, прафесійных груп, груп інтарэсаў».

Падводзячы вынікі пашыранага круглага стала, Старшыня Рабочай групы Асамблеі НДА Сяргей Мацкевіч заявіў: «Асамблея НДА заклікае ўсіх актывістаў беларускай грамадзянскай супольнасці засведчыць агульную місію «Барані сваё», пашырыць сваю работу ў адпаведнасці з ёй, каб зберагчы незалежнасць і аднавіць свабоду краіны».

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках