20 красавiка 2024, Субота, 8:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч прыспешвае будаўнікоў кітайскага парку

6
Мясніковіч прыспешвае будаўнікоў кітайскага парку

Будаўнічыя работы трэба пачаць ужо ў гэтым годзе паралельна з праектаваннем.

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Беларусі Міхаіл Мясніковіч 18 верасня ў Менску на сустрэчы з прадстаўнікамі кітайскай карпарацыі інжынірынгу САМСЕ (China CAMC Engineering Co.), якая выступае сузаснавальнікам кампаніі развіцця кітайска-беларускага індустрыяльнага парку, паведамляе прэс-служба Кабінета міністраў.

Прэм'ер-міністр адзначыў, што праведзеная значная праца: падрыхтаваны генеральны план, праект дэталёвага планавання першай чаргі будаўніцтва, сканчаецца праектаванне інжынернай і транспартнай інфраструктуры стартавай пляцоўкі.

"Кітайскія партнёры высока ацанілі ўзровень узаемадзеяння бакоў у рэалізацыі праекта для будаўніцтва парку. На думку прадстаўнікоў карпарацыі, нягледзячы на ўсе складанасці, праект будзе паспяхова зрэалізаваны і стане прыкладам беларуска-кітайскага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў паведамленні.

На сустрэчы падрабязна абмеркаваны пытанні фінансавання будаўніцтва парку, актыўнага прыцягнення рэзідэнтаў і стварэння на яго пляцоўцы высокатэхналагічных, інавацыйных вытворчасцей.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках