20 красавiка 2024, Субота, 15:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Алесь Бяляцкі: Беларуская культура становіцца знакам еўрапейскасці

12
Алесь Бяляцкі: Беларуская культура становіцца знакам еўрапейскасці

Беларуская культура і мова сёння аўтаматычна з'яўляюцца знакам прыналежнасці да еўрапейскай цывілізацыі.

Пра гэта заявіў кіраўнік закрытага беларускімі ўладамі праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, паведамляе БелаПАН.

На круглым стале «Грамадзянская супольнасць на абароне цывілізацыйна-культурнай ідэнтычнасці Беларусі», арганізаваным 18 верасня ў Менску Асамблеяй дэмакратычных няўрадавых арганізацый, ён падкрэсліў: «Беларуская мова і культура з'яўляюцца знакам арыентацыі на еўрапейскія культурныя каштоўнасці. Гэта трэба прапагандаваць».

Бяляцкі адзначыў, што цяпер падчас замежных візітаў стала лягчэй бараніць свае пазіцыі ў дачыненні да нацыянальнай беларускай культуры і мовы.

«Прадстаўнікі невялікіх усходнееўрапейскіх і цэнтральнаеўрапейскіх народаў зразумелі, якую пагрозу ўяўляе паўзучая экспансія Расеі ў дачыненні да захавання расейскай культурнай прасторы. Фактычна яны разумеюць, што ўсё гэта мае вялікі палітычны кантэкст», - сказаў праваабаронца.

Са слоў Бяляцкага, еўрапейцы пытаюцца, што мы можам супрацьпаставіць гэтаму. «Адказ просты: сваю нацыянальную культуру, нацыянальную ідэнтычнасць, нацыянальную мову, якія нечакана набылі вялікі палітычны кантэкст. Яны разумеюць, што развіццё і ўзмацненне беларускасці на Беларусі - гэта ўжо як бы і палітычны выбар. Скарына кніжку друкаваў у Празе, павёз яе ў Маскву, дзе яе спалілі. Вось прыклад беларускай мовы і беларускай ідэнтычнасці», - адзначыў ён.

Бяляцкі таксама заявіў, што «супрацьстаяць агрэсіўнай інфармацыйнай палітыцы Расеі можна толькі развіццём сваёй уласнай нацыянальнай культуры і мовы ў самых розных сферах грамадскага жыцця».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках