29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Юрый Луцэнка: Нашыя войскі спынілі план Пуціна

20
Юрый Луцэнка: Нашыя войскі спынілі план Пуціна

Аднак вайна Расеі з Украінай будзе доўжыцца.

Дарадца прэзідэнта Украіны Юры Луцэнка перакананы, што прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін не спыніцца толькі на вайсковым канфлікце з Украінай, піша ТСН. Наступную вайну з Расеяй Луцэнка ахарактарызаваў як эканамічную.

"Нас чакаюць цяжкія выпрабаванні з Крамля і мы павінны быць да гэтага гатовыя", - сказаў Луцэнка.

Акрамя таго, Юрый Луцэнка перакананы, што Уладзімір Пуцін хацеў захапіць усю Украіну, каб яна не паказала станоўчы прыклад жыцця для РФ.

"Немагчыма, каб братэрскі славянскі народ раптам стаў жыць лепш, па-чалавечы, як жывуць палякі, румыны, чэхі, усе нашыя суседзі на Захадзе", - сказаў палітык.

Ён заўважыў, што "калі гэта зробіць Украіна, то расейскі народ задасць сабе пытанне, чаму яны не могуць такога зрабіць, чаму яны ўвесь час жабруюць, змагаючыся нібыта з вонкавым ворагам".

Луцэнка падкрэсліў, што штодня варта схіляцца перад светлай памяццю хлопцаў і дзяўчат, якія загінулі на Усходзе.

"Яны загінулі нездарма. Нашы войскі спынілі план Пуціна", - сказаў Луцэнка.

Ён дадаў, што Пуцін замацаваўся толькі на кавалачку ўкраінскай тэрыторыі, хоць планаваў захапіць усю Украіну. Адзначым што Юрый Луцэнка называе акупаваныя часткі Луганскай і Данецкай абласцей "ракавай пухлінай украінскага арганізма", на лячэнне якой Украіна павінна зарабіць.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках