24 красавiка 2024, Серада, 7:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Жыхары Менскай вобласці змогуць плаціць за пашпарт праз інтэрнэт

2
Жыхары Менскай вобласці змогуць плаціць за пашпарт праз інтэрнэт

Паслуга стала даступнай з 19 верасня.

МУС і Нацыянальны банк падключылі да Адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) паслугі, якія аказваюцца падраздзяленнямі ў грамадзянстве і міграцыі УУС Менаблвыканкама, паведамілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у Дэпартаменце грамадзянства і міграцыі МУС.

Цяпер з выкарыстаннем інтэрнэт-банкінгу, мабільнага банкінгу, інфакіёскаў і іншых прылад можна аплаціць выдачу і абмен пашпарта, паскораную выдачу і абмен пашпарта, афармленне заявы, атрыманне СМС-паведамлення пра гатоўнасць дакумента да выдачы, а таксама рэгістрацыю часовага знаходжання замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.

Спасылкі на названыя паслугі падраздзяленняў у грамадзянстве і міграцыі ў АРІП размешчаныя ў галінцы «Мінская вобласць».

У Дэпартаменце адзначылі, што пры аплаце ў сістэме АРІП грамадзяне Беларусі павінны абавязкова ўводзіць свой ідэнтыфікацыйны (асабісты) нумар, пазначаны ў пашпарце, а замежнікі - нумар пашпарта, паводле якога яны заехалі ў Беларусь.

Пры падачы дакументаў у падраздзяленні ў грамадзянстве і міграцыі або ўпаўнаважанай на прыём дакументаў асобе трэба паведаміць ідэнтыфікацыйны нумар (нумар пашпарта) альбо нумар аперацыі ў АРІП, які выдаецца прыладай аплаты паводле вынікаў плацяжу, а таксама зрабіць адпаведную адзнаку ў заяве.

У Дэпартаменце падкрэслілі, што ў далейшым названы спосаб аплаты будзе даступны жыхарам усіх рэгіёнаў рэспублікі, а пералік аплатных з дапамогай АРІП паслуг павялічаны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках