29 сакавiка 2024, Пятніца, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамельчукам забаранілі феерверкі

10
Гамельчукам забаранілі феерверкі

За салюты і феерверкі ў Гомелі можна атрымаць буйны штраф або сесці на суткі.

Несанкцыянаваныя феерверкі цяпер будуць расцэньвацца як дробнае хуліганства, пакаранне паводле гэтага адміністрацыйнага артыкула прадугледжвае да 30 базавых велічынь (4,5 млн рублёў) або арышт, піша «Комсомольская правда в Беларуси».

Нярэдка святочны салют сканчаецца калецтвамі, узгараннямі прылеглых дамоў і гаспадарчых пабудоў, а шум разрыву петард парушае грамадскі парадак, тлумачаць у прэс-службе УУС Гомельскага аблвыканкама.

Міліцыя ўжо папярэдзіла аб адказнасці ўладальнікаў рэстаранаў і кавярняў, а патрулі ў цёмны час сутак будуць асабліва ўважлівыя да шумных кампаній.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках