29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзімір Парасюк: Буду змагацца за Украіну, за якую стаяў Майдан

6
Уладзімір Парасюк: Буду змагацца за Украіну, за якую стаяў Майдан

Камандзір 4-й роты батальёна «Днепр», сотнік Майдана Уладзімір Парасюк наважыў балатавацца ў народныя дэпутаты.

Пра гэта ў пятніцу 19 верасня ён напісаў у сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук», дадаўшы, што едзе ў Кіеў падаваць свае дакументы ў ЦВК.

«Прыняў пастанову балатавацца ў Вярхоўную Раду. Учора падрыхтавалі ўсе дакументы. Цяпер у шляху ў Кіеў, еду ў ЦВК. Доўга вагаўся, бо чуў розныя меркаванні. Выбраў паміж «адзін у полі не воін», «туды зноў налезуць шмат старых палітыкаў, рэгіяналаў , не будзе з кім працаваць» і «не ісці на выбары - гэта сысці на палове дыстанцыі». Наважыў ісці самавылучэнцам паводле мажарытарнай акругі, незалежным ад партый, а такім чынам, вольным у сваім выбары», - напісаў Уладзімір Парасюк.

«Я буду змагацца за такую Украіну, за якую стаяў Майдан, за якую ідзе вайна на Усходзе - моцную, незалежную, багатую, з развітай грамадзянскай супольнасцю, без карупцыі і, самае галоўнае, краіну без вайны і з цвёрдай пазіцыяй у дачыненні да ўсходняй дзяржавы-акупанта. Усё будзе добра, з Божай дапамогай і з падтрымкай вялікага Украінскага народа», - завяршыў сваё паведамленне Парсюк.

Нагадаем, гераічны сотнік Майдана Парасюк у «Ілавайскім катле» атрымаў адкрытую чэрапна-мазгавую траўму і кулявое раненне, паспеўшы нават пабываць у палоне.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках