20 красавiка 2024, Субота, 4:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дальнабойнік з Гародні адбіў свой груз ад трох рабаўнікоў

11

Гарадзенец Дзмітрый Махнач праявіў не толькі смеласць, але і кемлівасць.

Непрыемны выпадак з ім адбыўся на тэрыторыі Англіі. Менавіта там ён трапіў у сітуацыю, ад якой не абаронены ніводзін дальнабойнік. Аднак не даставіць груз па прызначэнні кіроўца не мог: прыйшлося ўласнаручна абараняць маёмасць і машыну, піша «Блог Гродна».

На досвітку пры аглядзе фуры Дзмітрый Махнач заўважыў парэзы на сваім паўпрычэпе. Адзін са злачынцаў ужо стаяў ля дзвярэй, а другі ў некалькіх метрах ад паўпрычэпа трымаў распакаваную пару туфляў з машыны. Трэцяга злодзея кіроўца заўважыў не адразу. З адваротнага боку стаяў грузавік, у які невядомыя перагружалі вопратку і біжутэрыю.

Пакуль Дзмітрый Махнач змагаўся з першым са злачынцаў, другі нават не ўмешваўся, а пачаў адыходзіць назад. У гэты час Iveco з крадзеным грузам завёўся. Кіроўца фуры ў бойцы змог выдраць ключы з замка запальвання і паклікаць на дапамогу, захаваўшы такім чынам свой груз.

Дзмітрый Махнач намінаваны на ганаровы гран-пры «Міжнароднага саюза аўтамабільнага транспарту». Гэтая ўзнагарода ўручаецца адзін раз у два гады, і яе можа атрымаць толькі кіроўца, які праявіў выключную мужнасць пры выкананні сваіх прафесійных абавязкаў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках