24 красавiка 2024, Серада, 9:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менчукоў клічуць «купляць беларускае» са зніжкай у 60%

19
Менчукоў клічуць «купляць беларускае» са зніжкай у 60%

У Менску ўпершыню 20 - 21 верасня пройдзе стокавы кірмаш беларускіх тавараў.

Ён адбудзецца каля Палаца спорту на праспекце Пераможцаў з 10.00 да 17.00. На пляцоўцы больш за шэсць тысяч квадратных метраў будуць прадстаўлены блізу 50 буйных айчынных прадпрыемстваў-вытворцаў швейных, трыкатажных, галантарэйных тавараў і абутку. Кошты для пакупнікоў будуць на 40-60% ніжэйшыя, чым у рознічнай гандлёвай сеткі, паведамляе БелаПАН.

Дадаткова на кірмашы будзе забяспечаны продаж сельскагаспадарчай прадукцыі ўраджаю 2014 года, плодаагародніннай кансерваванай прадукцыі, а таксама шырокага асартыменту каўбасных вырабаў, вэнджаніны і паўфабрыкатаў.

У рамках мерапрыемства таксама адбудзецца спецыялізаваны кірмаш «Рыба Беларусі - 2014!». Плошча гандлёвых шэрагаў - большая за 5 тысяч квадратных метраў. Рыбаводныя гаспадаркі пададуць свежую сажалкавую рыбу такую як: карп, таўсталобік, фарэль, белы амур, сом, асетр і прадукцыю яе перапрацоўкі, азёрна-рачную рыбу: судак, карась, шчупак, плотка, лешч, акунь і духмяную юшку.

Таксама ў выходныя ў адміністрацыйных раёнах горада будуць арганізаваныя сельскагаспадарчыя кірмашы.

Сельскагаспадарчы кірмашы ў выходныя у сталіцы будуць працаваць бліжэйшымі двума месяцамі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках