19 красавiка 2024, Пятніца, 1:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За фільм пра Бэнксі – адміністрацыйнае пакаранне

5
За фільм пра Бэнксі – адміністрацыйнае пакаранне

Сёння ў Маскоўскім судзе Менску адбыўся суд над арганізатарамі «кінапраглядаў у пераходзе».

Анастасія Доль і Дзмітрый Латушкін былі асуджаныя паводле артыкулаў 17.1 і 23.4 - «нецэнзурная лаянка» і «непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі». Паводле прысуду суддзі Таццяны Мотыль Анастасія атрымала 6 дзён, Дзмітрый - 5, піша «Наша Нiва».

Сведкі, якія знаходзіліся за дзвярыма залы суда, паведамілі, што ў перапынку на азнаямленне з матэрыяламі справы Дзмітрыя адвялі ў кабінет суддзі і, верагодна, асудзілі ў гэты момант, без удзелу адваката і сведак.

Нагадаем, што ўчора міліцыя затрымала блізу 30 удзельнікаў мерапрыемства ў пераходзе каля журфака БДУ. Пазней усіх, акрамя арганізатараў, адпусцілі. Тыдзень таму блізу 25 чалавек былі затрыманыя падчас аналагічнага кінапрагляду ў парку Горкага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках