16 красавiка 2024, aўторак, 14:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Войскі РФ і тэрарысты 480 разоў парушылі перамір'е ў Данбасе

14
Войскі РФ і тэрарысты 480 разоў парушылі перамір'е ў Данбасе

За час перамір'я больш за сто ўкраінскіх вайскоўцаў загінулі, 138 атрымалі раненні.

Менскі пратакол аб спыненні агню на Данбасе быў парушаны 480 разоў. Пра гэта на пасяджэнні Рады бяспекі ААН заявіў прадстаўнік Украіны Юрый Сяргееў, паведамляе канал 112.

«Нягледзячы на падпісанне Менскага пратаколу 5 верасня, мы кожны дзень рэгіструем парушэнне гэтай дамовы 480 раз яна была парушаная, 138 вайскоўцаў былі параненыя, больш за 100 украінскіх жаўнераў забітыя», - заявіў Сяргееў.

Ён у чарговы раз заклікаў Расею і баевікоў выконваць абавязанні, узятыя імі ў Менску, і забяспечыць доступ да месца катастрофы малайзійскага «Боінга» і бяспеку пралётаў камерцыйных самалётаў.

Нагадаем, сёння стала вядома, што тэрарысты і расейскія вайскоўцы надалей абстрэльваюць пазіцыі сіл антытэрарыстычнай аперацыі (АТА). Так, цягам дня тэрарысты ўчынілі абстрэлы пазіцый сіл АТА ў Данецкай вобласці, у раёнах населеных пунктаў Вуглягорск, Мар’інка, Дэбальцава, Ніжняя Крынка, Данецкі, Траецкае, Краснагораўка, Старагнатаўка, Гранітнае, Пераможнае, Пескі, Малаарлоўка і аэрапорт Данецк.

Украінскія вайскоўцы і контрразведка фіксуюць нарошчванне сіл і сродкаў незаконных узброеных фарміраванняў, якія вядуць перагрупоўкі і інжынернае абсталяванне пазіцый. Тэрарысты мінуюць аўтадарогі ў занятых населеных пунктах.

Узброеныя сілы і іншыя сілавыя падраздзяленні выконваюць загад прэзідэнта Украіны аб спыненні агню.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках