19 красавiка 2024, Пятніца, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна падпісала пагадненне аб стварэнні сумеснай брыгады з Польшчай і Літвой

9
Украіна падпісала пагадненне аб стварэнні сумеснай брыгады з Польшчай і Літвой

Пагадненне падпісалі міністры абароны трох краін.

Валерый Гэлетэй ў Варшаве ў пятніцу 19 верасня падпісаў пагадненне з міністрамі абароны Літвы і Польшчы аб стварэнні сумеснага вайсковага падраздзялення LITPOLUKRBRIG (ЛітПолУкрБрыг), паведамляе «5 канал».

Вядома, што ад Украіны ў сумесную брыгаду ўвойдуць байцы 80-й асобнай аэрамабільнай брыгады Узброеных сіл Украіны. Украінскія, літоўскія і польскія вайскоўцы будуць браць удзел у сумесных вучэннях, а пазней разам удзельнічаць у аперацыях.

Тэхнічная дакументацыя будзе распрацаваная цягам двух гадоў, пасля заканчэнні гэтага тэрміну брыгада павінна быць у поўнай аператыўнай гатоўнасці.

Нагадаем, Кабінет міністраў Украіны ў сваім распараджэнні ўрада №732 ад 9 лiпеня даручыў міністру абароны Украіны Валерыю Гэлетэю падпісаць пагадненне паміж Украінай, Літвой і Польшчай аб стварэнні сумеснай вайсковай часткі.

Ідэя стварэння сумеснай брыгады паўстала ў пачатку 2000-х гадоў, але ў практычную стадыю перайшла толькі ў 2007 годзе.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках