29 сакавiка 2024, Пятніца, 11:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пенсіянер з Польшчы захапіўся зборам грыбоў і трапіў у Беларусь

17
Пенсіянер з Польшчы захапіўся зборам грыбоў і трапіў у Беларусь

Няўдачлівага грыбніка папярэдзілі і перадалі польскім памежнікам.

Грамадзянін Польшчы падчас збору грыбоў не заўважыў, як перайшоў мяжу і апынуўся ў беларускім лесе, паведамілі БелТА ў прэс-службе Берасцейскай памежнай групы.

Парушальніка мяжы на тэрыторыі Камянецкага раёна выявіў памежны нарад. Як высветлілася, 78-гадовы жыхар польскага памежжа так захапіўся «ціхім паляваннем», што страціў у лесе арыентацыю і заблудзіўся.

Пажылы мужчына безвынікова спрабаваў знайсці зваротную дарогу дадому, пакуль не сустрэўся з беларускімі памежнікамі, якія ў гэтым раёне неслі службу.

З польскім пенсіянерам была праведзеная прафілактычная гутарка.

За ненаўмыснае перасячэнне мяжы яго прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе папярэджання без дэпартацыі.

Пасля супрацоўнікі Берасцейскай памежнай групы перадалі грыбніка польскім калегам.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках